Сёння калектыў Ваўкавыскага ААТ «Беллакт» прыняў удзел у святочным мітынгу, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Сiвалы суверэнiтэту напаўняюць нашы сэрцы пачуццём патрыятызму і любові да роднай зямлі. Мы ганарымся тым, што жывём і працуем у мірнай, незалежнай краіне пад сімваламі, якія ўвасабляюць годнасць і працавітасць беларускага народа!